Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Фестываль маладых педагогаў “Инициатива. Поиск.Творчество”

Дата: 6 ноября 2015 в 12:27, Обновлено 9 декабря 2015 в 12:14
513 просмотров

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА"Лапаціцкая сярэдняя школа" Янковіч Таццяна Іванаўна атрымала дыплом трэцяй ступені на абласным этапе конкурсу.

“У кожнага свая дарога…”

29 кастрычніка ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі адбыўся абласны этап фестывалю маладых педагогаў “Инициатива. Поиск.Творчество”. Па выніках першага этапу фестывалю эсэ настаўніка беларускай мовы і літаратуры ДУА “Лапаціцкая сярэдняя школа” Янковіч Таццяны Іванаўны “Я выбрала шлях” стала адным з лепшых сярод 60 работ іншых маладых настаўнікаў Магілёўскай вобласці. Таццяна Іванаўна ўвайшла ў сямёрку фіналістаў  фестывалю.

У фінале маладым педагогам неабходна было публічна абараніць  сваё эсэ. Прадстаўніца Слаўгарадскага раёна выступала пад сёмым нумарам, які апынуўся для яе шчаслівым. Невыпадкова настаўніца апранула беларускі народны касцюм. Такім чынам яна акцэнтавала ўвагу на неабходнасці захавання традыцый і культуры беларускага народа, перш за ўсё у сваёй дзейнасці. Згодна з рашэннем кампетэнтнага журы Таццяна Іванаўна заняла 3 месца і атрымала дыплом пераможцы  абласнога фестывалю.

 

У кожнага свая дарога ў жыцці,

Ды я даўно свой шлях ўжо абрала.

Па ім і далей буду я ісці

З упэўненацю і творчым запалам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.