Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

В честь Победы при деревне Лесная!

Дата: 14 октября 2020 в 09:37, Обновлено 14 октября 2020 в 09:43
Автор: Титова Е. А.
188 просмотров

У Лясной

У Лясной на ратным полі,

На радзіміцкай зямлі,

Каля лесу,  на раздоллі

Іншаземцы паляглі.

Паланіць яны хацелі

Рэчку, поле і лясы,

Неба сіняе і зоркі,

Ясны месяц уначы.

Не жадаў народ мой ціхі

Ваяваць і паміраць,

Але мусіў ад нашэсця

Свой куток абараняць.

Як лавіна, край падняўся,

Шведам смелы даў адпор,

І на роднай мне зямельцы

Пацякла людская кроў.

Радасць – ворагі пабіты,

Але ж сумна на душы,

Бо загубленыя людзі

Жыць і жыць яшчэ б маглі.

Працаваць маглі шчасліва,

Зерне сеяць, хлеб пячы,

Многія – гуляць вяселлі

І дзяцей сваіх расціць.

На спачын душам забітых

Помнік-храм цяпер стаіць.

Ля іконы Божай Маці

З воску свечачка гарыць.

Божа мой, прашу, памерлым

Дай спакою на вякі,

А жывым людзям дай розум.

Каб у міры ўсе жылі.

Каб што маем, паважалі,

Памнажалі, бераглі,

І дзяцей каб гадавалі,

Будавалі гарады.

Ведай, прошлае не вернеш,

Трэба будучыняй жыць.

Богу верыць і, канешне,

Усім цяпло душы дарыць.

Каб заўсёды ў маёй вёсцы,

На радзіміцкай зямлі,

Чуўся смех, звінелі песні

І шчасліва ўсе жылі.

Настаўнік ДУА “Лапаціцкая сярэдняя школа” І. Ф. Лявонава

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.