Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Памятаць сваю гісторыю

Дата: 5 января 2024 в 15:39, Обновлено 8 января 2024 в 22:45
65 просмотров

Памятаць сваю гісторыю

Весела і цікава праводзяць свой вольны час вучні ў зімовым аздараўленчым лагеры ДУА “Лапаціцкая сярэдняя школа”. Акрамя гульняў, конкурсаў, віктарын, прагляду пазнавальных фільмаў тут арганізаваны і экскурсіі. Так, 4 студзеня вучні наведалі Музей Баявой славы ДУА “Зімніцкая базавая школа”, які быў заснаваны ў 1970 годзе.

Дзеці з захапленнем слухалі настаўніцу гісторыі Языкову Ірыну Васільеўну, якая паведала пра заснавальніка музея Бычынскага Мікалая Міхайлавіча, былога дырэктара Зімніцкай сярэдняй школы. Менавіта гэты будынак, у якім мы знаходзіліся, і быў пабудаваны па ініцыятыве Мікалая Міхайлавіча, які, дарэчы, быў таленавітым фатографам. Фотаздымкаў у яго было аж сорак кілаграмаў. З цікавасцю вучні разглядалі сцены музея, аформленыя яго сынам Уладзімірам, Заслужаным мастаком Расіі. Яны сказалі: “Можна ганарыцца, што першыя работы такога заслужанага дзеяча Расіі, нашага земляка,  знаходзяцца ў Слаўгарадскім раёне.”

  

З хваляваннем дзяўчынкі і хлопчыкі разглядалі экспазіцыю “Малая радзіма ў полымі вайны”. На пытанне Ірыны Васільеўны ці трэба нам гэта ведаць і помніць, дзеці адказалі: “Трэба абавязкова! Каб не паўтарыліся тыя жудасныя часіны, каб мы жылі ў шчасці і міры, каб шанаваць тых, каму мы абавязаны жыццём”.

Падчас расстання вучні шчыра дзякавалі Ірыне Васільеўне за пазнавальную, змястоўную гутарку.

Жанна Анатольеўна Шчэрба,

выхавальнік аздараўленчага лагера

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.