Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

КРАСОТА РОДНОЙ ДЕРЕВНИ

Дата: 2 ноября 2023 в 20:02, Обновлено 2 ноября 2023 в 20:15
62 просмотра

    Першага лістапада вучні Лапаціцкай сярэдняй школы разам са сваім настаўнікам сустрэліся не ў школьным будынку, а пад адкрытым небам. Усё дзеля таго, каб прайсціся па прыгожых восеньскіх вулачках роднага аграгарадка Лапацічы. На восеньскія канікулы было запланавана пешае падарожжа па населеным пункце  “Прыгажосць роднай вёскі”.

    Нам хацелая яшчэ раз  дакрануцца да гісторыі і сучаснасці самых прыгожых мясцін ва ўсім свеце - нашай малой радзімы.  Такім месцам для нас з’яўляецца вёска Лапацічы, якая размешчана на тэрыторыі Лапаціцкага сельскага савета.

Гэта наша малая радзіма, якой мы ганарымся. Мы любім яё за тое, што толькі тут самае яркае сонца, толькі тут самая зялёная трава, толькі тут самае блакітнае неба, толькі тут самыя лепшыя людзі. Любім за тое, што тут жывуць нашы бацькі, сябры, блізкія. У нашай вёсачцы знаходзяцца дом культуры, бібліятэка, магазін, сярэдняя школа, ФАП. З’явілася ў вёсцы шмат новых жылых дамоў. Тут жывуць добрыя, сумленныя людзі, якія заўжды славіліся сваёй працай.

Спадчына продкаў значыць  для нас вельмі многае. Гісторыя чалавецтва вядома нам па захаваўшыхся рэштках матэрыяльнай і духоўнай культуры розных эпох і народаў: археалагічных знаходках, старажытных, старадаўніх і старых будынках і збудаваннях, творах мастацтва, вуснай народнай творчасці, летапісах, дакументах, кнігах, узорах старой тэхнікі, прадметах быту.

Ад кожнага з нас залежыць, ці зберажом мы ўсё, што створана рукамі продкаў, ці памножым мы славу роднай краіны, роднага гораду, ці будуць ганарыцца намі продкі, ці скажуць яны нам дзякуй за тое, што мы пакінем нашчадкам цудоўны, квітнеючы край, незвычайна прыгожы родны горад ці вёску.

Мы павінны берагчы і любіць сваю малую радзіму, таму што яна ў нас адна. Яна можа быць рознай: маленькая хатка ў вёсцы, свая вуліца ў горадзе, але ўсё гэта вельмі дорага нашаму сэрцу. Мы павінны даражыць сваім родным кутком, які нам пашчасціла мець. Усе людзі проста абавязаны з асаблівым клопатам і ўвагай адносіцца да родных мясцін і ніколі не забываць пра іх.

А.Цітова, класны кіраўнік 7 класа

  

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.