Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Национальная академия наук Беларуси объявила конкурс творческих работ, посвященных Году народного единства

Дата: 28 июня 2021 в 13:39, Обновлено 28 июня 2021 в 13:51
166 просмотров

<section>

Конкурс направлен на консолидацию белорусского общества и укрепление национального единства, формирование чувства гордости за героическое прошлое и славное настоящее, поддержку талантливых творческих людей, популяризацию истории и культуры Беларуси.

</section> <section>

Номинации Конкурса творческих работ, направленных на отражение единства народа:
- «Песни нашей земли»
- «Стихи и рассказы о своей земле»
- «Краеведческие тропы»
- «Язык моей страны (местные диалекты, географические названия, личные имена)»
- «Изобразительное искусство»
- «Фото и видео изображения»
- «Произведения народных мастеров»

К участию в конкурсе приглашаются творческие люди, любители и профессионалы (ученые, писатели, журналисты, художники, композиторы, скульпторы, фотографы, мастера народных промыслов), а также учителя, школьники и студенты, работы которых воплощают идеи национального единства, общественного согласия и общественного взаимопонимания.

Заявки на участие в Конкурсе принимаются до 1 октября 2021 года по электронной почте: skaryna2017@gmail.com, а также по адресу: 220072, г. Минск, ул. Сурганава, д.1, корп. 2.

7.1. працы, якія ўдзельнічаюць у намінацыі “Песні нашага краю”, павінны быць прадстаўлены ў выглядзе аўдыя- (фармат mp3) або відэазапісаў (фармат mp4, avi); 

7.2. творы, якія ўдзельнічаюць у намінацыях “Вершы і апавяданні пра свой край”, “Краязнаўчымі сцежкамі”, павінны быць выкананы ў выглядзе вершаваных і празаічных твораў на беларускай або рускай мовах: міжрадковы інтэрвал адзінарны; тэкставы рэдактар – Microsoft Word, шрыфт – Times New Roman, кегль – 14 пт;

7.3. працы, якія ўдзельнічаюць у намінацыі “Мова маёй зямлі (мясцовыя народныя гаворкі, геаграфічныя назвы, асабовыя імёны)”, афармляюцца ў выглядзе артыкулаў на беларускай або рускай мове: міжрадковы інтэрвал – адзінарны; тэкставы рэдактар – Microsoft Word, шрыфт – Times New Roman, кегль – 14 пт;

7.4. працы, якія ўдзельнічаюць у намінацыях “Выяўленчае мастацтва” і “Творы народных майстроў”, павінны быць прадстаўлены ў выглядзе фатаграфій (у фармаце jpg, не менш за 1200 ppx па доўгім баку): у выпадку жывапісных і графічных твораў – агульнае фота і фота  некалькіх фрагментаў; у выпадку аб’ёмных твораў – віды з розных бакоў (ракурсаў), якія даюць уяўленне аб аб’ёмнай форме, і фрагменты найбольш важных дэталяў; у выпадку тэкстылю – фота пярэдняга і сподняга боку і фрагменты найбольш важных дэталяў. Павінны быць паказаны памер твораў, матэрыял і тэхніка выканання, час стварэння;

7.5. працы, якія ўдзельнічаюць у намінацыі “Фота- і відэавідарысы”, павінны быць прадстаўлены ў выглядзе фота (у фармаце jpg, не менш за 1500 ppx па доўгім баку) або відэароліка да 5 хвілін (фармат mp4, avi).

ГЛАВА 2

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ

8 Конкурс праводзіцца з мэтай кансалідацыі беларускага грамадства, умацавання нацыянальнага адзінства, стымулявання творчай дзейнасці ў галiне мастацтваў, літаратурнай творчасці, падтрымкі  таленавітых вынаходніцтваў у гуманітарнай сферы, а таксама папулярызацыі беларускай культуры на міжнароднай арэне.

9 Задачамі правядзення Конкурсу з'яўляюцца: умацаванне ў грамадскай свядомасці ідэі нацыянальнай згоды і кансалідацыі беларускага грамадства; стымуляванне творчай актыўнасці грамадзян Рэспублікі Беларусь; падтрымка таленавітай і творчай моладзі; павышэнне прэстыжу творчай дзейнасці ў краіне.

ГЛАВА 3

ПАРАДАК ВЫЛУЧЭННЯ РАБОТ

10 На Конкурс прадстаўляюцца творчыя работы па заяўленых намінацыях. Адна і тая ж праца не можа прадстаўляцца на розныя намінацыі. Адзін канкурсант можа прымаць удзел толькі ў адной намінацыі.

11 Да ўдзелу ў Конкурсе прадстаўляюцца наступныя дакументы: заяўка на ўдзел у Конкурсе, аформленая ў адпаведнасці з дадаткам; праца, якая прэтэндуе на адпаведную намінацыю; кароткае апісанне працы-намінанта (не больш за 500 знакаў).

12 Дакументы да ўдзелу ў Конкурсе прымаюцца да 1 кастрычніка 2021 г. па e-mail: skaryna2017@gmail.com, а таксама па адрасе: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2 Кантактны тэлефон, факс: +375-17 270-18-81.

13 Дакументы, пададзеныя з парушэннем патрабаванняў, да ўдзелу ў Конкурсе не прымаюцца.

ГЛАВА 4

АРГАНІЗАЦЫЯ І ПРАВЯДЗЕННЕ КОНКУРСУ

14 Арганізацыяй, падрыхтоўкай і правядзеннем Конкурсу займаецца арганізацыйны камітэт, склад якога ўстаноўлены пастановай, зацвярджаючай дадзенае Палажэнне. 

15 Пераможцаў Конкурсу выяўляе журы, склад якога ўстаноўлены пастановай, зацвярджаючай дадзенае Палажэнне. 

16 У склад журы не могуць уваходзіць прэтэндэнты на намінацыі ў Конкурсе.

17 Журы ацэньвае конкурсныя работы па наступных крытэрыях: актуальнасць, навізна і паўната раскрыцця тэмы; арыгінальнасць і мастацкі падыход да раскрыцця тэмы; эстэтычная вартасць і якасць літаратурных і мастацкіх твораў.

18 Журы мае права адхіліць ад удзелу ў конкурсе творчыя работы за плагіят, нізкую якасць выканання ці невыкананне патрабаванняў Конкурсу.

19 Рашэнне журы лічыцца правамоцным, калі на пасяджэнні прысутнічала дзве трэці членаў ад іх колькасці. Рашэнне прымаецца галасаваннем (па рашэнні журы – адкрытым ці тайным) простай большасцю галасоў і афармляецца пратаколам.

20 Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і не падлягае перагляду.

ФІНАНСАВАННЕ КОНКУРСУ І ЎЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ

21 Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі знакамі-сімваламі. Дыплом афармляецца на беларускай мове і падпісваецца Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

22 Выдаткі, звязаныя з падрыхтоўкай, правядзеннем Конкурсу і ўзнагароджаннем пераможцаў, ажыццяўляюцца за кошт сродкаў цэнтралізаванага фонду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

23 Інфармацыя аб выніках Конкурсу публікуецца ў газеце “Навука” і размяшчаецца на афіцыйных інтэрнэт-сайтах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі”.

24 Узнагароджанне лаўрэатаў Конкурсу праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66

</section>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.